
[Intro ] Мой знаёмы вецер быў высока — Недзе ў хмары завітаў да грому, Па–над хвалямі спяваў далёка, І нарэшце павярнуў дадому. [Verse 1 ] Каля хаты, заблукаў у лістоце, Цемры распавёў пра свае мары. У мокрым садзе золак у дрымоце Пераспаў — у сне бачыўшы абшары. [Verse 2 ] А тады аб нечым, быццам, успомніў, Скінуў хутка сон ды ўскалыхнуўся, І схапіўшыся за Сонца промні, Зноў ў высокім небе апынуўся. [Chorus ] Праляцеў над лесам, сенажаццю, Мусіў на хвілінку азірнуцца. Кінуў вокам уніз на сад пры хаце — Мой знаёмы абяцаў вярнуцца. [Verse 3] Ведае, чакаць яго мы будзем — Стары дом і комін, я і дрэвы. Яшчэ доўга не забудзем Валацугі ветру казкі — спевы. [Bridge ] Як сустрэнемся, адно адному Шмат чаго нам будзе распавесці. Толькі б не забыўся мой знаёмы, Што чакаем яго вельмі дзесьці. [Final Chorus ] Толькі бы не здрадзіў абяцанню — Так было дагэтуль ужо не раз. Пераменлівы, як новае спатканне, Выгляд робіць, што не знае нас.

