
8 sakavika.
Інтра. Куплет 1: Яшчэ нядаўна вечарамі Калі шлі снягі з вятрамі Калі шчыпаў усіх мароз На шыбах лёд жывы парос Марылі, мае дзяўчаты З цёплым кубачкам гарбаты Што прыйдзе калісь яна Так чаканая вясна Прыпеў: Ой, жанчыны, ой, дзяўчаты, Вы — кветкі, вы — сонца маё, Радасць вы — шчасце багатае, Лепшае ў свеце ўсё! Куплет 2: Дык хай за гэтае чаканне Вам будуць мёдам пажаданні Хай шчасця прыцячэ рака На Васьмога сакавіка І ў гэты дзень, на гэта свята Быць мужчынам вінаватым Пажаданні вам дарыць Слодкi словы гаварыць Прыпеў: Ой, жанчыны, ой, дзяўчаты, Вы — кветкі, вы — сонца маё, Радасць вы — шчасце багатае, Лепшае ў свеце ўсё! Аутра Каб вясной цвялI сады... І не было ў жыццi бяды... Ой, дзяўчаты мае...

